Portada del podcast

Гісторыя Беларусі's Podcast

  • 14. Унутраны гандаль у ВКЛ XV-XVI ст

    13 AGO. 2021 · Чатырнаццаты эпізод падкаста "гісторыя Беларусі" прысвечан унутранаму гандлю ВКЛ у XV-XVI ст. Мы разгледзем як быў арганізаваны ўнутраны гандаль, якія існавалі звычаі і правілы правядзення кірмашоў у ВКЛ, як улады кантралявалі цэны і наяўнасць тавараў. Таксама пагаворым пра сістэму мер і вагі, якая існавала ў гаспадарстве ў той час. Абмяркуем і грашова-крэдытныя аперацыі. Змест:00:00 Арганізацыя ўнутранага гандлю ВКЛ06:05 Правядзенне кірмашоў11:02 Гандлевыя крамы14:18 Звычаі і правілы таргоў17:58 Сістэма мер і вагі20:07 Кантроль цэн і наяўнасці тавараў24:58 Грашова-крэдытныя аперацыі28:34 ПадсумаваннеЛітаратура: Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/ Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory 
    Escuchado 30m 18s
  • 13. Знешні гандаль у ВКЛ XV-XVI ст

    6 JUL. 2021 · Тэма новага эпізода - гандаль у гарадах ВКЛ у XV-XVI ст. У ім пойдзе размова пра рынак ВКЛ і "прынцып справядлівых цэн",  пра знешні гандаль ВКЛ - разнастайныя гандлёвыя  шляхі (сухапутныя і рачныя), асноўныя прадметы экспарту і буйных тарговых партнераў ВКЛ. Разгледзем хто, як і калі выплочваў мыта ў ВКЛ і хто вызваляўся ад яго выплат. Аб гэтым і шмат іншым вы даведаецеся ў Эпізодзе 13 падкаста Гісторыя Беларусі.Змест:00:00 Узрастанне гандлёвай актыўнасці. Формы і кірункі гандлю(Павышэнне ролі гандлю ў эканамічным жыцці грамадства ВКЛ, "прынцып справядлівых цэн" і яго адмена, рынак і асноўныя гандлевыя агенты)05:35 Знешні гандаль. Гандлёвыя шляхі (Транзітны гандаль праз тэрыторыю ВКЛ, асноўныя прадметы экспарту, гандлевыя зносіны з Расеяй, рачныя і сухапутныя гандлевыя шляхі па тэрыторыі ВКЛ)14:03 Выплата гандлёвых пошлін (Мытныя каморы ВКЛ, асноўныя віды дзяржаўных мыт ВКЛ, сістэма вызвалення ад мыт)Літаратура: Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51QTelegram: https://t.me/BelarusHistoryChannelFacebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory   #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя
    Escuchado 24m 3s
  • 12. Рамяство ў гарадах ВКЛ XV-XVI ст

    16 JUN. 2021 · У гэтым эпізодзе мы разглядаем развіцце рамяства і гандлю ў гарадах Беларусі XV-XVI ст. Будзе дана  агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах (колькі было рамеснікаў, чым яны займаліся, дзе жылі і г.д.) Далей мы падрабязней разгледзім найбольш распаўсюджаныя галіны рамяства таго часу. Таксама пагаворым пра асаблівасці дзейнасці і сацыяльнага статуса рамеснікаў у ВКЛ.Змест:00:00 Агульная характарыстыка стану рамяства і гандлю ў гарадах(Колькасць рамеснікаў і рамесніцкіх спецыяльнасцей у гаспадарстве, цэнтры рамеснай вытворчасці, спецыялізацыя і дыфферэнцыяцыя рамяства)05:27 Галоўныя галіны рамяства ў XV-XVI ст(Апрацоўка металаў, шкур, дрэва; ганчарства)08:58 Асаблівасці дзейнасці рамеснікаў на тэрыторыі ВКЛ(Спадчыннасць рамесніцкай дзейнасці, адрозненні гарадскіх і вясковых рамеснікаў, павіннасці рамеснікаў)13:32 Асаблівасці сацыяльнага статуса рамеснікаўЛітаратура: Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51QTelegram: https://t.me/BelarusHistoryChannelFacebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory   #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя
    Escuchado 16m 25s
  • 11. Урбанізацыйныя працэсы ў гарадах і мястэчках ВКЛ у XV-XVI ст

    24 MAY. 2021 · У гэтым эпізодзе мы паглыбляемся ў дэталі ўрбанізацыйных працэсаў на Беларусі. Мы даведаемся, чым быў выкліканы рост колькасі гарадоў і мястэчак у ВКЛ у XV-XVI ст, чаму фарміраванне гарадской сетцы адбывалася на тэрыторыі Беларусі нераўнамерна і за кошт якіх населеных пунктаў галоўным чынам адбываўся колькасны прырост новых гарадоў. Якімі шляхамі папаўнялася гарадское насельніцтва і якім чынам паўплывала на гэта прыняцце гарадамі магдэбургскага права? Якія функцыі выконвалі гарады ВКЛ? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні слухайце ў 11 эпізодзе падкаста "Гісторыя Беларусі"!Змест:00:00 - Прычыны урбанізацыйнага росту ў XV—XVI ст(Якія беларускія гарады існавалі ў “далітоўскі” перыяд , наколькі павялічылася іх колькасць да канца XVI ст. Характарыстыка новага этапу урбанізацыі, які распачаўся ў XV і працягваўся ў XVI ст. )07:55 - Асаблівасці новага урбанізацыйнага этапу(Нераўнамернасць фармаравання гарадской сетцы і фактары, якія на гэта паўплывалі. Вялікія, сярэднія гарады і мястэчкі.  Рост колькасці насельніцтва ВКЛ. ) 17:18 - Шляхі папаўнення гарадскога насельніцтва(Паглынанне суседніх пасяленняў. Перасяленні і ўцекі сялян. Яўрэйскія аўтаноміі. Уплыў прыняцця магдэбургскага права на павялічэнне колькасці насельніцтва гарадоў. ) 25:56 - Функцыі гарадскіх пасяленняў(Рэлігійная, культурная, абарончая, гандлевая) Літаратура: Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51QTelegram: https://t.me/BelarusHistoryChannelFacebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory   #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя
    Escuchado 33m 14s
  • 10. Эвалюцыя саслоўнай структуры грамадства ВКЛ

    4 MAY. 2021 · Эпізод Дзесяты прысвечаны саслоўна-класавай структуры грамадства Вялікага Княства Літоўскага ў XV–XVI ст:  Мы пагружаемся ў свет грамадскага жыцця ВКЛ – даведаемся пра сацыяльна-саслоўны падзел тагачаснага грамадства: на якіх прынцыпах ён быў заснаваны, якія правы і абавязкі мелі розныя сацыяльныя і саслоўныя групы насельніцтва, у якіх дакументах была зафіксавана саслоўная структура дзяржавы, знойдзем адказы на пытанні, датычныя розных бакоў жыцця асноўных саслоўяў Вялікага Княства.  ЗМЕСТ:00:00 Якія змена адбываліся ў катэгорыях феадальнага саслоўя ВКЛ XV-XVI cт.На якія асноўныя саслоўі было падзелена феадальнае грамадства ВКЛУ якіх дакументах быў зафіксаваны падзел на станы, замацаваны прынцыпы іх узаемаадносінЯкія паўнамоцтвы меў вялікі князь, была яго ўлада абсалютнай альбо абмежаванайЯкім быў шлях набыцця княжацкага стану, за кошт каго папаўнялася гэта саслоўеКаго адносілі да рыцарскага стануКаго называлі “панамі”, “баронамі”, “магнатамі”Ад чаго залежыў узровень уплыву феадала і яго месца ў грамадскім жыцці ВКЛШто вымагала ВКЛ мець значнае войскаЦі было ў ВКЛ асобнае ваеннаслужылае саслоўеХто такія “бояре-шляхта”, якая была іх асноўная павіннасцьШто такое “паспалітае рушанне”, у якім стане яно знаходзілася ў тагачасным ВКЛ  16:52 Асаблівасці статусу духавенстваЧым адрозневаўся саслоўны падзел ВКЛ ад тагачасных еўрапейскіх дзяржаўЯкія канфесіі былі прадстаўлены на тэрыторіі тагачаснага ВКЛЦі было ў Вялікім Княстве пераважнае панавання адной рэлігійнай канфесііЦі было духавенства адным з пануючых саслоўяў у ВКЛЦі была ў ВКЛ канфесія, якая мела значны ўплыў не толькі на духоўнае жыццё насельніцтва, але і на палітыку дзяржавы і дзейнасць яе кіраўніцтваЯкое эканамічнае і палітычнае становішча ўнутры краіны займалі прадстаўнікі духавенства розных канфесій  23:48 Фарміраванне мяшчанскага саслоўяЯкой была сацыяльная структура гарадскога насельніцтва ВКЛХто трымаў у сваіх руках уладу ў горадзе, што такое магістратХто такія мяшчане, людзі “чорныя”, “люзныя” і “гульцяі”Які са слоёў гараджан быў самым шматлікім і скадаў да 40-50% усіх жыхароў горадаЦі маглі прадстаўнікі мяшчанскага саслоўя мяняць сваё месца жыхарства, выязджаць за мяжу, займаць дзяржаўныя пасады, мець сваіх прадстаўнікоў у радзе і сеймеЯкія прывілеі давалі гарадам вялікакняскія граматы на Магдэбургскае праваКолькі гарадоў ВКЛ мелі прывілеі на Магдэбургскае праваБыло Магдэбургскае права аднастайным для ўсіх гарадоў  ВКЛ ці гарады мелі свае асаблівасці  33:12 Катэгорыі сялянства і іх асаблівасціХто ўваходзіў у сялянскае саслоўе, якімі правамі валодалі яго прадстаўнікіЧым адрозніваліся паміж сабой сяляне, на якія катэгорыі падзяляліся і па якім прынцыпуЦі мелі сяляне права пераходу ад аднаго землеўласніка да другогаЯкая частка сялянства з’яўлялася прывілеяванайЦі мелі сяляне права набываць ва ўласнасць маёнткі, землю  Літаратура:Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. Podcast: https://belarushistory.buzzsprout.com/ Youtube: https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory  #ГісторыяБеларусі #Беларусь #Гісторыя
    Escuchado 39m 51s
  • 9. Усталяванне фальварачна-паншчыннай сістэмы ў ВКЛ

    19 ABR. 2021 · У 9 падкасце па гісторыі Беларусі мы даведаемся, чаму дзяржава была найбуйнейшым уласнікам зямлі у ВКЛ, як развівалася зямельная ўласнасць свецкіх і царкоўных феадалаў. Высветлім асаблівасці станаўдення фальварачна-паншчыннай сістэмы. Разгледзем сялянскую гаспадарку і павіннасці сялян. Даведаемся чаму пачалася аграрная рэформа 1557 года, больш вядомая як "Валочная памера", як і дзе яна развівалася на тэрыторыі Беларусі. Таксама абмяркуем запрыгоньванне сялянства і розныя віды барацьбы сялян супраць прыгнету.  Змест: 00:00 Умацаванне зямельнай уласнасці феадалаў (падтэмы: Дзяржава — найбуйнейшы ўласнік зямлі; Землеўладанне феадалаў; Царкоўная ўласнасць) 39:11 Панская і сялянская гаспадаркі (падтэмы: Станаўленне фальварачна-паншчыннай сістэмы; Сялянская гаспадарка; Павіннасці сялян) 01:51:01 Аграрная рэформа (падтэмы: Аграрныя мерапрыемствы ў дзяржаўных уладаннях; Рэарганізацыя сістэмы землекарыстання сялянства і яго павіннасці; Валочная памера ва ўладаннях свецкіх і духоўных феадалаў) 02:22:37 Запрыгоньванне сялянства (падтэмы: Узмацненне асабістай залежнасці сельскага насельніцтва; Ператварэнне нявольнай чэлядзі ў прыгоннае сялянства, запрыгоньванне вольных «похожих» людзей; Заканадаўчае афармленне прыгоннага права)02:44:32 Сацыяльна-класавыя супярэчнасці і канфлікты (падтэмы: Скаргі на злоўжываіші феадалаў і ўраднікаў, адмовы сялян ад выканання павіннасцей; Пераходы вольных сялян, уцёкі — асноўная форма барацьбы сялянства супраць узмацненпя прыгнёту; Узброенае супраціўленне сялян )  Літаратурныя крыніцы: Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл.  Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/ Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus #Беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі 
    Escuchado 3h 12m 54s
  • 7. ВКЛ у канцы XІV - XV ст. Унутранная і знешняя палітыка

    22 MAR. 2021 · Семы выпуск падкаста аб гісторыі Беларусі прысвечаны часу найбольшага росквіту ВКЛ. Мы разгледзем уладаранне Ягайлы і Вітаўта, Крэўскую ўнію ды Грунвальдскую бітву. Прасачым як Вітаўт зрабіў ВКЛ дамінуючай дзяржавай у рэгіене. Разгледзем барацьбу за ўладу паміж Жыгімонтам ды Свідрыгайлам ды прыход да ўлады Казіміра.  Змест  00:00 Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне  07:07 Крэўская ўнія (падтэмы: пошукі кіраўніцтвам ВКЛ знешнепалітычных партнераў, падпісанне Крэўскага акта, супрацьстаянне рэалізацыі уніі ў ВКЛ)  29:22 Княжанне Вітаўта да Вялікай вайны (падтэмы: прыход Вітаўта да ўлады; усходння палітыка і паражэнне на ворскле; дзейнасць тэўтонцаў у новых абставінах; паляпшэнне адносін з ордэнам, Салінскія пагадненні; Віленская ўнія, ад збліжэння да канфрантацыі )  01:13:26 Вялікая вайна і Грунвальдская бітва (падтэмы: прычыны і пачатак "Вялікай вайны", падрыхтоўка да ўзброенага канфлікту варагуючых бакоў; пачатак летняй кампаніі 1410 года і Грунвальдская бітва; аблога Мальбарка і завяршэнне "Вялікай вайны"; значэнне Грунвальдскай бітвы)  01:56:50 Княжанне Вітаўта пасля Грунвальда. ВКЛ на вяршыне магутнасці (падтэмы: аднаўленне Вітаўтам знешнепалітычнай актыўнасці на ўсходзе; поспехі залатаардынскай палітыкі Вітаўта; намаганні па рэалізацыі агульнарускай праграмы; росты прэстыжу Вітаўта ў Еўропе, стасункі з Польшчай, германскім імператарам, гусітамі; аднаўленне баявых дзеянняў з Тэўтонскім ордэнам, Мельнаўскі мір; намаганні Вітаўта па атрыманні каралеўскай кароны) 03:06:46 Свідрыгайла і Жыгімонт. Грамадзянская вайна 1430-х гг. (падтэмы: прыход да ўлады Свідрыгайлы і абвастэнне адносін з Польшчай, змена кіраўніцтва ВКЛ, пачатак грамадзянскай вайны; дыпламатычная барацьба; паражэнне Свідрыгайлы і ўз'яднанне дзяржавы) 03:40:00 Пачатак княжання Вялікага князя Казіміра Літаратурныя крыніцы:  1.  Касцюк, М.П. Гісторыя Беларусі : У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] – Мінск. : Экаперспектыва, 2000. – 688 с.; іл. 2. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. У. М. Ігнатоўскі. Мінск "Беларусь" 1992 3.  Гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дісцыплін. Пад рэд. А.Л.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 1997 4. Нарыс гісторыі Беларусі. Г. Сагановіч. 2001 5. Кароткая гісторыя Беларусі. Ластоўскі В.Ю. Мінск, Універсітэцкае, 1993 Слухаць як падкаст: https://belarushistory.buzzsprout.com/ Афіцыйная суполка у Telegram: https://t.me/BelarusHistoryChannel Падтрымаць праект: https://capu.st/gstoryya-belarus 
    Escuchado 3h 54m 52s
  • 6. Палітычная сітуацыя на беларускіх землях сярэдзіны 13ст. Утварэнне ВКЛ. Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка ВКЛ у канцы 13ст -

    8 MAR. 2021 · У шостым падкасце мы разважаем аб прычынах утварэння ВКЛ, першых князях ВКЛ і ролі беларусаў ва ўтварэнні гэтай дзяржавы. мы разглядзім такія пытанні, як супрацьстаянне крыжакам і татарам, умовы ўтварэння ВКЛ, абмяркуем дзейнасць першых князеў ВКЛ - Міндоўга, Войшалка, Шварана, Трайдзеня, Гедыміна, Альгерда. абмяркуем ролю беларусаў ва ўтварэнні этнічнага фундаменту Вялікага Княства Літоўскага.
    Escuchado 2h 33m 55s
У гэтым месцы собраныя падкасты з канала Гісторыя Беларусі https://www.youtube.com/channel/UCAgp_Cftrx55OWHrudLL51Q
Información
Autor Гісторыя Беларусі
Categorías Cursos
Página web -
Email -

Parece que no tienes ningún episodio activo

Echa un ojo al catálogo de Spreaker para descubrir nuevos contenidos.

Actual

Portada del podcast

Parece que no tienes ningún episodio en cola

Echa un ojo al catálogo de Spreaker para descubrir nuevos contenidos.

Siguiente

Portada del episodio Portada del episodio

Cuánto silencio hay aquí...

¡Es hora de descubrir nuevos episodios!

Descubre
Tu librería
Busca